Филиал «Колледж современных технологий в машиностроении и автосервисе»
учреждения образования «Республиканский институт профессионального образования»

Республика Беларусь, город Минск

Філіял «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе»
установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»

Рэспубліка Беларусь, горад Мінск

Наша падарожжа, невялікае па адлегласці, але каласальных памераў у плане асветы беларускай культуры, пачалося ў вёсцы Багданавы Валожынскага раёна, каля нядаўна рэканструяванага ў 2017 годзе касцёле арханёла Міхаіла. Гэты касцёл адрозніваецца ад іншых сваёй закругленай формай даху. Такіх касцёлаў ў Беларусі налічваецца ўсяго некалікі. Гэты касцёл знакаміты тым, што яго сто год таму, калі ён яшчэ быў драўляны, намаляваў вельмі вядомы за мяжой мастак Фердынанд Рушчыц, які нарадзіўся тут.

Наступным прыпынкам была магіла вышэйзгаданага жывапісца, якая знаходзілася ў гэтай жа вёсцы высока на ўзвышшы. Разгледзеўшы помнікі, мы даведаліся  па-сапраўднаму выбітную гісторыю таленавітага, вялікага, своеасаблівага, і вольнага чалавека – нашага земляка Фердынанда Рушыца.

Пасля незвычайных могілак мы наведалі Дом Шымпона Пэрэса ў вёсцы Вішнева. Шымон Пэрэс – ізраільскі палітык, двойчы прэзідэнт Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і выхадзец з Беларусі. Каля дома, у якім жыў вышэй згаданы палітык, вісіць таблічка, якая сведчыць аб гэтым.

Чацвёртай па спісе, але не па значэнні, аказалася паляўнічая рэзідэнцыя Храптовічаў. Знаходзіцца паміж вёскамі Зафінава і Альшанка. Храптовічы - старажытны магнацкі род Беларусі, адны з найбуйнейшых землеўладальнікаў княства. Цяпер на тэрыторыі Беларусі захавалася некалькі палацаў і сядзіб, якія належалі гэтаму роду. Вішнева і наваколлі былі набыты Адамам Храптовічам у 1583 г. У свой час, дзякуючы Храптовічам, у Вішневе дзейнічалі металургічны завод, бровар, сукнавальня, вадзяны млын. Мы наведалі сядзібу Храптовічаў у Вішнева, якая мае назву «Адравонж».  Пачала яна будавацца ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў. Сядзіба размясцілася сярод лесу, на месцы старога фальварку. Такую дзіўную назву маёнтак набыў ад імя радавога герба сваіх гаспадароў. Да маёнтка нам давялося пэўную адлегласць ісці пешшу, што не было  вялікай праблемай для группы, а наадварот, падштурхнула да больш дэталёвага вывучэння навакольнай прыроды Налібокскай пушчы. Па шляху мы падрабязнай вывучылі сустрэтую намі вартоўню, пасля якой падрабязнае вывучэнне зазналі і іншыя будынкі маёнтка.

Наступны наш прыпынак адбыўся ў вёсцы, якая сёння носіць назву Малая Люцінка, у ёй некалі знаходзіўся дом, які належаў Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Менавіта тут прайшла большая частка яго жыцця і былі створаны самыя вядомыя творы, у тым ліку «Пінская шляхта» і «Сялянка». У гэтым жа доме пабывалі многія дзеячы беларускай і польскай культуры, уключаючы Станіслава Манюшку, Уладзіслава Сыракомлю. Неўзабаве, пасля смерці класіка беларускай драматургіі, яго хата згарэла. Да нашых дзён, ад яго хаты застаўся толькі падмурак і прыступкі ля ўваходу. У 1986 годзе пачаліся работы па стварэнню мемарыяла. Так з'явіўся помнік на месцы дома Дуніна-Марцінкевіча ў Малой Люцінцы. Ён уяўляе сабой стэлу з барэльефным партрэтам пісьменніка і памятнай таблічкай, выкананымі з бронзы. На жаль, помнік знаходзіцца ў вельмі жаласлівым стане і мае патрэбу ў хуткай рэстаўрацыі.

Працягваючы тэму Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, мы наведалі магільны склеп роду Жаброўскіх і магілу самога драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў вёсцы Падневічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У адрозненні ад папярэдняга помніка, магіла драматурга знаходзіцца ў лепшым стане і выглядае даволі ахайна.

Напрыканцы мы вырашылі наведаць пасёлак гарадскога тыпу Івянец Валожынскага раёна. Першапачатковай нашай мэтай быў разбураны маёнтак Плявака, заснавальнікаў Івянца. На жаль, большая частка сядзібы разбурана, але рэшткі былі намі вывучаны і пільна разгледжаны.

Пасля зроблены фатаграфіі каля неагатычнага каталіцкага храма Святога Аляксея, збудаваны ў 1907 годзе і каля касцёла Святога Міхаіла Архангела. (Дадзены храм з'яўляецца адным з прадстаўнікоў такога напрамку архітэктуры, як віленскае барока.)Усе нашы фатаграфіі былі зроблены дзякуючы праяўленай, і падтрыманай групай, ініцыятыве выкладчыка гісторыі Арцёма Канстанцінавіча Папова.

Напрыканцы вандровак хацелася б выказаць асабістую падзяку нашым арганізатарам экскурсіі: выкладчыку гісторыі Папову Арцёму Канстанцінавічу і сацыяльнаму педагогу Кіхілевіч Наталлі Уладзіміраўне за вельмі цікавую экскурсію па цудоўным Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Таксама хочацца падзякаваць філіялу «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» за падтрымку такіх паездак і магчымасць выдзеляць аўтатранспарт і кіроўца.

Вялікі дзякуй!                                  Галех Андрэй 281 група, першы курс

Top
We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.